У Санкт-Пецярбургу рэкордны паказьнік сьмяротнасьці за апошнія 10 гадоў

Дэзынфэкцыя помнікаў у Санкт-Пецярбургу

У Санкт-Пецярбургу зафіксаваны рэкордны паказьнік месяцовай сьмяротнасьці за апошнія 10 гадоў, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на афіцыйную статыстыку гарадзкіх службаў.

У чэрвені ў горадзе памерлі 7106 чалавек, хоць перад гэтым па выніках месяца лічба толькі тройчы ўздымалася вышэй за 6 тысяч. У параўнаньні зь зімой памерлі на 2 тысячы чалавек больш.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці ня стане парад у Маскве апошнім для Лукашэнкі на пасадзе кіраўніка краіны? Аналіз

Расейскія СМІ паведамлялі, што пасьля параду Перамогі і галасаваньня ў папраўках да Канстытуцыі ў Пецярбургу зафіксавалі рэзкі рост захворваньняў каранавірусам.

Ад пачатку чэрвеня ў горадзе пачалі здымаць абмежаванні, уведзеныя з-за пандэміі COVID-19. Жыхарам дазволілі хадзіць па вуліцы без масак і пальчатак, адкрыліся нехарчовыя крамы, цырульні, летнія кавярні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Андрэйчанка просіць Расею як мага хутчэй зьняць памежныя бар’еры

Улады тлумачылі гэта паляпшэньнем эпідэмічнага становішча. Аднак большасьць каранавірусных стацыянараў па-ранейшаму перапоўненыя. Лекары, апытаныя выданьнем «Медуза», заяўлялі, што афіцыйная статыстыка «намаляваная» ўладамі.