Прынамсі 17 чалавек затрымалі ў Дзень незалежнасьці па ўсёй Беларусі — праваабаронцы

Затрыманьне ў Горадні 26 чэрвеня, ілюстрацыйнае фота

Такую колькасьць затрыманых налічыў праваабарончы цэнтар «Вясна». Па іх інфармацыі, на цяперашні момант вядома пра затрыманьні ў Гомлі, Менску, Барысаве, Берасьці, Магілёве, Маладэчне і Мастах.

Як удакладняюць у «Вясьне», у сацыяльных сетках людзей заклікалі выйсьці на галоўныя вуліцы гарадоў і выказаць нязгоду з тым, як праходзіць выбарчая кампанія ў Беларусі.

Напярэдадні Дня незалежнасьці МУС папярэдзіла, што «любыя правакацыі, у тым ліку палітычнага кшталту, будуць спыняцца ў адпаведнасьці з дзеючым заканадаўствам».

Свабода пісала, як праходзілі затрыманьні ў некаторых гарадах на Дзень незалежнасьці.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрыманьні грамадзкіх актывістаў у Дзень незалежнасьці: Гомель, Масты, Барысаў. ВІДЭА