Каманда Антона Матолькі і Эдуарда Бабарыкі 1 ліпеня запусьціла краўдфандынг-пляцоўку MolaMola ва Ўкраіне.
Запускаць кампаніі могуць людзі старэйшыя за 18 гадоў, якія маюць любую картку ўкраінскага банку. Партнэрам Molamola ва Ўкраіне стаў Monobank.
Беларуская краўдфандынгавая плятформа MolaMola.by 11 чэрвеня страціла магчымасьць прымаць плату. Кіраўнікі плятформы сьцьвярджаюць, што рашэньне заблякаваць апэрацыі прыняло кіраўніцтва банку.
Сэрвіс адключылі ў дзень, калі ў «Белгазпрамбанку» прайшлі ператрусы — пачалі крымінальную справу супраць шэрагу дзейных і былых супрацоўнікаў банку.