Васіль Быкаў у ланцугу салідарнасьці

  • Аляксандар Лукашук

Васіль Быкаў

Сёньня дзень памяці пісьменьніка Васіля Быкава (19.06.1924 — 22.06.2003).

Як добра, Васіль Уладзімеравіч, што Вы не глядзіце, не чытаеце, ня слухаеце Свабоду сёньня, праз 17 год пасьля Вашага зыходу.

Як шкада, Вы ня з намі сёньня.

Добра, што ваша сэрца не абліваецца крывёй за адважных, шчырых, прыгожых дзяўчат і хлопцаў, бацькоў і дзяцей, у сталіцы і ў мястэчках па ўсёй Беларусі, якія патрабуюць аднаго — людзьмі звацца.

І як шкада, што Вы іх ня бачыце.

Добра, што Вам ня трэба няведама які раз паўтараць свае прарочыя словы папярэджаньня, гнеўныя асуджэньні, і горкія — надзеі.

Шкада, бо папярэджаньне пачутае, асуджэньне падзяляецца, надзея ня ўмірае.

Добра, што Вы былі з намі.

Што Вы ёсьць.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Правілы жыцьця Васіля Быкава

Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.