Сустаршыню Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца затрымалі каля дому, дзе ён жыве, невядомыя людзі. Палітыка, які вяртаўся з пікету на Камароўскім рынку, праводзілі дадому прыхільнікі.
У мэтро Паўла Севярынца сустрэлі жонка Вольга з сынам Францішкам.
Каля дому, дзе Севярынец здымае кватэру, на яго накінуліся невядомыя людзі. Прыхільнікі палітыка паспрабалі абараніць яго ад выкраданьня. Невядомыя выкарысталі супраць іх сілу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
На Камароўцы, дзе праходзіць пікет па зборы подпісаў, пачаліся затрыманьніНа месцы здарэньня прысутнічаў фотакарэспандэнт Свабоды.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Гомлі міліцыя зьвязала рукі затрыманаму актывісту папругай. ВІДЭА