Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі міліцыя зьвязала рукі затрыманаму актывісту папругай. ВІДЭА


Затрыманьне Аляксея Думянкова
Затрыманьне Аляксея Думянкова

Як паведаміў брат гамяльчука Аляксея Думянкова, амаль 2,5 гадзіны каля дому актывіста дзяжурыла міліцыя. Пра затрыманьне мужчыны паведаміў сайт праваабарончага цэнтру «Вясна».

Брат Аляксея паведаміў, што яго караўлілі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, а потым затрымалі. Міліцыянты не прадстаўляліся, а затрыманаму зьвязалі рукі папругай.

Брату забаранялі весьці відэазапіс. Але Аляксей Думянкоў пасьпеў сказаць, што яго затрымалі, каб ён не патрапіў на пікет па збору подпісаў за Сьвятлану Ціханоўскую.

Цяпер пад домам самаго брата — Паўла Думянкова — трэцюю гадзіну дзяжурыць машына з супрацоўнікамі міліцыі, запаркаваная насупраць яго асабістага аўтамабіля.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG