Прэмʼер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян заразіўся каранавірусам. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».
Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
Паводле Пашыньяна, каранавірусную інфэкцыю выявілі і ў ягоных сямейнікаў. Хвароба працякае бяз бачных сымптомаў і тэмпэратуры, аднак Пашыньян будзе працаваць дыстанцыйна, каб не заразіць калег.
Пашынян таксама выказаў меркаваньне наконт таго, дзе і як ён мог заразіцца.
«Я заразіўся ў ходзе працоўных нарадаў. Я зафіксаваў адзін выпадак, і ёсьць упэўненасьць, што заражэньне зьвязанае менавіта зь ім. Як вы ведаеце, падчас нарадаў расстаўляюць шклянкі з вадой, і я аднаго дня зафіксаваў факт таго, што шклянку ставілі без пальчатак. Я, натуральна, зрабіў заўвагу і прапанаваў замяніць, але мяркую, што такое паўтаралася і раней. У супрацоўніка, які разносіў гэтыя шклянкі, таксама пацьвердзіўся станоўчы тэст», – растлумачыў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Маскі сапраўды дапамагаюць супраць каранавірусу, — навуковае дасьледаваньнеЗ 16 сакавіка ў Армэніі дзейнічае рэжым надзвычайнага становішча, яго падоўжылі да 13 чэрвеня. 18 траўня ў краіне запрацаваў грамадзкі транспарт, але пасажыры абавязкова павінны быць у масках і пальчатках. Адкрыліся таксама гандлёвыя цэнтры, цалкам адменена забарона на працу абʼектаў грамадзкага харчаваньня, якім да гэтага часу дазвалялася працаваць толькі на адкрытым паветры.