Касьмічны карабель Crew Dragon прыстыкаваўся да МКС. Відэатрансьляцыя

Амэрыканскія астранаўты Даглас Гарлі і Боб Бэнкен

Касьмічны карабель Crew Dragon з двума амэрыканскімі астранаўтамі на борце — Дагласам Гарлі і Бобам Бэнкенам — прыстыкаваўся 31 траўня да Міжнароднай касьмічнай станцыі (МКС). За падзеямі на арбіце можна сачыць тут:

Касьмічная ракета Falcon 9 з караблём Crew Dragon стартавала з касмадрома ў Флорыдзе напярэдадні. Гэта першы пілятаваны палёт касьмічнага карабля, распрацаванага SpaceX Ілона Маска.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ілан Маск прыгадаў «Роскосмосу» жарт пра батут