Ня больш за 10 чалавек на рэгістрацыі шлюбу. У Беларусі прынялі дадатковыя меры супраць COVID-19
Ілюстрацыйнае фота
Дадатковыя меры па прадухіленьні распаўсюджваньня каранавірусу вызначаныя пастановай Савета Міністраў ад 22 траўня 2020 году № 305, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Платныя паслугі па рэгістрацыі шлюбу і нараджэньня дзіцяці ва ўрачыстай абстаноўцы будуць праводзіць у прысутнасьці ня больш як 10 чалавек. Рашэньне пра колькасьць гасьцей у кожным канкрэтным выпадку будзе прымаць упаўнаважаны работнік ЗАГСа.
Пагаджальныя нарады ў адпаведнасьці з рэглямэнтам Савета міністраў мусяць праводзіцца з выкарыстаньнем тэхнічных сродкаў сувязі, у тым ліку відэаканфэрэнцсувязі.