Пуцін падпісаў закон, які дазваляе інтэрнэт-галасаваньне

Уладзімір Пуцін

Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў закон, які дазваляе праводзіць выбары ўсіх узроўняў і галасаваньне на рэфэрэндумах праз пошту і інтэрнэт. Пра гэта паведамляе сайт Крамля.

Закон таксама дазваляе кандыдатам зьбіраць подпісы выбарнікаў, вэрыфікаваныя на сайце дзяржаўных паслуг.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Аўтары законапраекту растлумачылі яго неабходнасьць абмежаваньнямі, якія былі ўведзеныя ў Расеі праз пандэмію каранавірусу.