Польшча адмовілася ад транзыту расейскага газу

Пагадненьне аб транзыце газу паміж «Газпромам» і Польшчай заканчваецца 17 траўня і ня будзе працягнутае.

«Па сутнасьці, бягучая газавая зьдзелка скончаная», — заявіў агенцтву Reuters прэс-сакратар «Газпрому» Сяргей Купрыянаў. Ён дадаў, што транзыт расейскага газу праз Польшчу працягнецца, але не cказаў, ці падымецца яго кошт.

Пасьля заканчэньня кантракту «Газпром» зможа браніраваць кароткатэрміновыя транзытныя магутнасьці ў апэратара польскай трубаправоднай сыстэмы Gaz-System на аўкцыёне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы затрымалі трох прадстаўнікоў газавай кампаніі, якія заключылі дамову з Расеяй

Кантракт на транзыт газу ў Эўропу праз Польшчу быў заключаны ў 1990-х. Магутнасьць трубаправоду Ямал-Эўропа — 33 мільярды кубамэтраў у год.

Польшча некалькі гадоў спрабуе зьнізіць сваю залежнасьць ад паставак газу з Расеі. Але доўгатэрміновы кантракт, заключаны з Расеяй у 1996 годзе, дзейнічае да 2022 году, і Польшча па-ранейшаму ня можа яго разарваць з прычыны вялікіх штрафаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка незадаволены, што Расея прадае Нямеччыне газ за 70 даляраў, а Беларусі — за 127

Рынак газу ў Эўропе з моманту падпісаньня кантракту стаў больш канкурэнтным, і Польшча, акрамя «Газпрому», можа атрымліваць таксама газ з ЗША і ад іншых прадаўцоў. Як сьцьвярджаюць у польскай кампаніі PGNiG, якая валодае польскай участкам газаправода Ямал-Эўропа , цана газу для польскіх спажыўцоў па-ранейшаму вышэйшая за цэны, па якой «Газпром» прадае газ на заходнеэўрапейскіх рынках.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча адмовіцца ад закупаў расейскага газу да канца 2022 году