Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча адмовіцца ад закупаў расейскага газу да канца 2022 году


Ілюстрацыйнае фота

Польская нафтагазавая кампанія PGNiG перадала расейскаму канцэрну «Газпром» заяву аб намеры не працягваць кантракт на закупку прыроднага газу пасьля заканчэньня дзейнага кантракту. Ён быў заключаны ў 1996 годзе і сканчаецца 31 сьнежня 2022 году.

Пра тое, што польская кампанія мае намер скарачаць закупкі ў Расеі, стала вядома ў канцы лета. Тады Варшава заявіла аб пашырэньні закупак амэрыканскага звадкаванага прыроднага газу і пастаўках сыравіны з Нарвэгіі. У PGNiG заяўляюць, у прыватнасці, што сыравіна з ЗША абыходзіцца таньней, чым расейская.

У 2016 годзе PGNiG падала пазоў да «Газпрому» з патрабаваньнем зьнізіць кошт газу. Пазьней Стакгольмскі арбітраж падтрымаў права польскай кампаніі патрабаваць скідак на сыравіну. У расейскім канцэрне заявілі, што суд адмовіў Польшчы ў пазове і толькі прызнаў права патрабаваць зьніжку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG