Літаратары на карантыне: Сяргей Дубавец і «пачаткі нашага паўстаньня» (1)

Сяргей Дубавец

Сяргей Дубавец чытае і камэнтуе свой пераклад кнігі Станіслава Шумскага «У бітвах і вязьніцах» — што нядзелю ў рубрыцы «Літаратары на карантыне».

Канец Вялікага Княства Літоўскага, беларусы ва ўсходняй кампаніі Напалеона, паўстаньне 1831 году, Сымон Канарскі, а таксама — ссылкі «ўглыб Расеі», турмы і расстрэлы патрыётаў, усё, чым жылі людзі Беларусі ў першай палове пазамінулага стагодзьдзя.

Пра сваю перакладчыцка-чытацкую сэрыю Сяргей Дубавец кажа:

«Сёньняшняя незалежная Беларусь нарадзілася ў няспынным змаганьні за свабоду ад расейскай акупацыі, у бітвах і турмах. Наша паўстаньне доўжыцца ўжо трэцяе стагодзьдзе. Яго задачы не зьмяніліся. Яго ўдзельнікі мала чым адрозьніваюцца ад нас. Нашы душы глядзяць у адным накірунку. Але мы мала што ведаем пра пачаткі паўстаньня і яго герояў — нашых папярэднікаў, бо мэмуарысты пакінулі свае ўспаміны пераважна па-польску».

Гэта 14-я чытанка ў літаратурным онлайн-праекце Свабоды «Літаратары на карантыне».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе

На працягу бліжэйшага часу чатыры разы на тыдзень — у аўторкі, чацьвяргі, суботы і нядзелі — будзем прэзэнтаваць вам відэа- або аўдыёчытаньні ў выкананьні вядомых беларускіх аўтараў — паэтаў, празаікаў, эсэістаў, перакладчыкаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Свабода запрашае да ўдзелу ў праекце «Літаратура на карантыне»

Заставайцеся дома і са Свабодай, слухайце і глядзіце разам з намі запісы літаратараў на карантыне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літаратары на карантыне: Сабіна Брыло і «нязьдзейсьненыя яйцаклеткі»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літаратары на карантыне: Аляксей Знаткевіч і «глябальная пратэзная памяць»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літаратары на карантыне: Валярына Кустава і «калыханка для Бога»