Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літаратары на карантыне: Аляксей Знаткевіч і «глябальная пратэзная памяць»


Аляксей Знаткевіч

Аляксей Знаткевіч чытае ў сваім перакладзе з ангельскай мовы эсэ «​Мёртвы сьпявае»​ амэрыканскага пісьменьніка Ўільяма Гібсана, прызнанага клясыка літаратуры кібэрпанку.​

Гэта 12-я чытанка ў літаратурным онлайн-праекце Свабоды «Літаратары на карантыне».

На працягу бліжэйшага часу тры разы на тыдзень — у аўторкі, чацьвяргі і суботы — будзем прэзэнтаваць вам відэа- або аўдыёчытаньні ў выкананьні вядомых беларускіх аўтараў — паэтаў, празаікаў, эсэістаў, перакладчыкаў.

Заставайцеся дома і са Свабодай, слухайце і глядзіце разам з намі запісы літаратараў на карантыне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG