Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў пацьвердзіў, што заразіўся каранавірусам, паведамляе ТАСС. Пяскоў шпіталізаваны.
30 красавіка прэм’ер-міністар РФ Міхаіл Мішусьцін таксама паведаміў, што ў яго выяўлены каранавірус. Выканаўцам абавязкаў прэм’ера на час яго хваробы тады быў прызначаны першы намесьнік старшыні Андрэй Белавусаў, а сам прэм’ер быў шпіталізаваны.
Пазьней паведамлялася, што каранавірусам заразіліся кіраўнік Міністэрства будаўніцтва і жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Расеі Ўладзімір Якушаў і ягоны намесьнік Дзьмітрый Волкаў.