Стала вядома, колькі патрацілі на рэстаўрацыю плошчы Перамогі ў Менску

Плошча Перамогі ў пачатку рэстраўрацыі, жнівень 2020 году

На рэстаўрацыю плошчы Перамогі ў Менску пайшло больш за 11 мільёнаў беларускіх рублёў.

Пра гэта 12 траўня паведаміла начальніца аддзелу мастацтваў упраўленьня культуры Менскага гарвыканкаму Натальля Смольская, піша БелТА.

У тым ліку:

  • Больш за 7 мільёнаў рублёў выдаткавалі зь бюджэту Менску
  • 4,3 мільёна рублёў — са сродкаў ад рэспубліканскага суботніка.

Рэстаўрацыю плошчы Перамогі пачалі ў жніўні 2019 году, скончылі ў траўні 2020-га, да Дня Перамогі; там прайшоў сьвяточны канцэрт.

Манумэнт Перамогі быў пастаўлены ў Менску ў 1954 годзе, апошні раз яго і плошчу Перамогі рамантавалі ў 2003-м.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Граніт для рэканструкцыі помніка на плошчы Перамогі ў Менску ацанілі ў 693 тысячы даляраў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Вылет самалёта — некалькі тысяч даляраў, выезд танка — некалькі сотняў. Колькі каштуе парад