+933 выпадкі COVID-19, агулам 23 906 чалавек, 135 памерлых. За кратамі 55 чалавек за ўдзел у пратэстных акцыях. Вынікі 11 траўня

Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

  • У розных гарадах 11 траўня прайшлі суды над актывістамі, якія пратэставалі супраць правядзеньня параду 9 траўня або выступалі ў падтрымку блогера Ціхановіча. За кратамі ўжо сама меней 55 чалавек, зь іх 17 ужо асуджаныя на арышт ад 2 да 15 сутак.
  • АГП заявіла пра катаваньні трох сваіх актывістаў у міліцыі.
  • Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала 11 траўня ў сваім Telegram-канале новую афіцыйную статыстыку распаўсюду COVID-19. Агулам 23 906 чалавек было са станоўчым тэстам на COVID-19 (у іх лік уваходзяць ачунялыя і памерлыя); 135 памерлых. За дзень выявілі яшчэ 933 выпадкі і прызналі яшчэ 4 сьмерці, выпісалі 125 чалавек.
  • На менскім ААТ «Пеленг» памерлі двое супрацоўнікаў, якія мелі станоўчыя тэсты на COVID-19 — Андрэй Фурс і Анатоль Тарэеў. Яшчэ пяцёра супрацоўнікаў захварэлі на каранавірус, яны цяпер дома і ў шпіталях.
  • У Белым доме прымаюць захады пасьля выпадкаў каранавірусу ў супрацоўнікаў.
  • У кітайскім горадзе Ўхань, адкуль некалькі месяцаў таму пачаў шырыцца каранавірус, а таксама на паўночным усходзе Кітаю ў правінцыі Гірын зарэгістравана некалькі новых выпадкаў інфікаваньня. Як паведамляе BBC, ва Ўхані ў панядзелак выяўлена пяць выпадкаў заражэньня каранавірусам, а напярэдадні, у нядзелю, 10 траўня, быў зарэгістраваны першы выпадак з 3 красавіка.
  • У футбалістаў дзяржынскага «Арсэналу» і «Менску» падазраюць каранавірус. Матчы з удзелам гэтых камандаў перанесьлі, паведамляе Беларуская фэдэрацыя футболу.
  • Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў на нарадзе з урадам, што ад 12 траўня рэжым непрацоўных дзён будзе працягнуты не на ўсёй тэрыторыі краіны. Пры гэтым па-ранейшаму будуць забароненыя масавыя мерапрыемствы. На думку Пуціна, увядзеньне так званага рэжыму самаізаляцыі і непрацоўных дзён дапамагло затармазіць пашырэньне
  • Міністар энэргетыкі Літвы Жыгімантас Вайчунас зьвярнуўся ў МАГАТЭ ў сувязі з адсутнасьцю дамовы паміж Вільняй і Менскам аб раньнім апавяшчэньні пра ядзерную аварыю.