Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АГП заявіла пра катаваньні трох сваіх актывістаў у міліцыі


Валеры Валажонак (у цэнтры) і блогер Сяргей Ціханоўскі, фота АГП

Прэсавая сакратарка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганна Красуліна распаўсюдзіла заяву аб неправамерных дзеяньнях міліцыі ў дачыненьні да трох актывістаў партыі.

Паводле яе, трох чальцоў Мёрскай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі фактычна «выкралі» на 3 сутак. Гаворка пра Валерыя Валажонка, Віктара Шульгу і Віктара Курыловіча.

Іх затрымала міліцыя ў сярэдзіне дня 8 траўня, ня даўшы зьвязацца са сваякамі, і пратрымала да суду, які скончыўся апоўдні ў панядзелак. Трое сутак людзі знаходзіліся ў ізалятары часовага ўтрыманьня бязь ежы і вады. У пакоі былі толькі жалезны ложак і вядро.

«Гэта катаваньні, 1937 год. З улікам іх узросту і здароўя (Віктар Шульга мае дыябэт) гэта ставіць пад пагрозу здароўе і жыцьцё чалавека», — адзначаюць у АГП.

На судзе 11 траўня Валерыю Валажонку і Віктару Шульгу вынесьлі папярэджаньне, Віктару Курыловічу далі трое сутак адміністрацыйнага арышту, якія ён працягвае адбываць да 15.00 11 траўня.

Валер Валажонак і Віктар Шульга, архіўнае фота
Валер Валажонак і Віктар Шульга, архіўнае фота

Актывістаў АГП забіралі для апытаньня — высьветліць абставіны ўдзелу іх у роліку Сяргея Ціханоўскага. Валеры Валажонак, у прыватнасьці, удзельнічаў у агульнай размове, даў блогеру інтэрвію. Ён параіў іншым актывістам падрыхтаваць «трывожную валізку».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG