Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Белым доме прымаюць захады пасьля выпадкаў каранавірусу ў супрацоўнікаў


Дональд Трамп і Майк Пэнс.
Дональд Трамп і Майк Пэнс.

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс не знаходзіцца ў карантыне і плянуе ў панядзелак вернуцца ў Белы дом.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Пра гэта паведаміў яго прадстаўнік Дэвін О’Мэлі пасьля таго, як раней у СМІ зьявілася інфармацыя, што Пэнс самаізаляваўся ў сувязі з станоўчым тэстам на каранавірус у аднаго зь ягоных супрацоўнікаў. Паводле О’Мэлі, сам Пэнс часта праходзіць тэставаньне, і да гэтага часу вынікі былі адмоўныя.

Як адзначае агенцтва Reuters, у супрацоўнікаў адміністрацыі прэзыдэнта няма плянаў трымаць Дональда Трампа і Майка Пэнса на адлегласьці адзін ад аднаго, хоць асьцярогі з нагоды распаўсюджваньня COVID-19 у Белым доме ўзмацняюцца.

У пятніцу на мінулым тыдні сам прэзыдэнт Трамп расказаў журналістам пра станоўчы тэст на каранавірус у прэс-сакратара віцэ-прэзыдэнта Кэці Мілэр. Днём раней былі паведамленьні аб аналягічным выніку тэсту ў прадстаўніка асабістай абслугі прэзыдэнта. Трамп адзначыў, што ён не кантактаваў з прэс-сакратаркай Пэнса, якая замужам за высокапастаўленым дарадцам прэзыдэнцкай адміністрацыі Стывэнам Мілерам. Аднак, Кэці Мілер сустракалася з Майкам Пэнсам.

Ва ўзроўні распаўсюджваньня каранавіруснай інфэкцыі ЗША застаюцца на першым месцы ў сьвеце: звыш аднаго мільёна за 360 тысяч заражаных і больш за 80 тысяч сьмяротных выпадкаў.

Самы сур’ёзны ўдар эпідэмія нанесла па штаце Нью-Ёрк, дзе станам на нядзелю было больш за 335 тысяч выяўленых выпадкаў захворваньня і 26 670 сьмерцяў.

З суботы на самаізаляцыі ў якасьці засьцярогі знаходзяцца трое высокапастаўленых амэрыканскіх чыноўнікаў, якія адказваюць за захады супраць COVID-19. Сярод іх доктар Энтані Фаўчы, яго называюць галоўным экспэртам Белага дома ў барацьбе з каранавірусам. Фаўчы цяпер у карантыне, хоць ягоны тэст даў адмоўны вынік, адзначае «Голас Амэрыкі».

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG