Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 9 траўня павіншаваў старшыню Эўрапейскай камісіі Урсулу фон дэр Ляйен і старшыню Эўрапейскай рады Шарля Мішэля з Днём Эўропы, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.
- «Сёньняшні Эўразьвяз — гэта аўтарытэтнае аб’яднаньне незалежных дзяржаў, гарант бясьпекі і адзін з галоўных эканамічных партнэраў Беларусі», — гаворыцца ў віншаваньні Шарлю Мішэлю.
- «Вельмі разьлічваем на адкрытае і канструктыўнае ўзаемадзеяньне з эўрапейскімі партнэрамі па ўсіх напрамках узаемнага інтарэсу», — адзначаецца ў пасланьні на адрас Урсулы фон дэр Ляйен.
Жыхарам абʼяднанай Эўропы Лукашэнка пажадаў міру, дабрабыту, згоды і хутчэйшага вяртаньня да нармальнага ладу жыцьця, паведамляе прэс-служба.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Брусэль: Беларусь атрымае дапамогу ў барацьбе з COVID-19, калі будзе выконваць рэкамэндацыі САЗ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму Беларусь не атрымала ад Эўразьвязу макрафінансавую дапамогу