У Глыбокім затрымалі журналіста «Белсату», выходныя ён правядзе ў пастарунку

Журналіст Зьміцер Лупач

8 траўня ў Глыбокім міліцыянты затрымалі журналіста-фрылянсэра Зьмітра Лупача, які супрацоўнічае з тэлеканалам «Белсат».

Як паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў, яго наведаў маёр міліцыі Сяргей Цырбан, які склаў пратакол паводле часткі 2 артыкула 22.9 КаАП. Зьмітра забралі ў ізалятар, але невядома, на якой падставе.

Кіраўніца глыбоцкай суполкі ГА «БАЖ» Тацяна Смоткіна датэлефанавалася да Цырбана, але міліцыянт проста кінуў слухаўку.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС: Ціханоўскага затрымалі для адбыцьця арышту

Пазьней стала вядома, што Зьмітра Лупача будуць судзіць 11 траўня ў Глыбоцкім раённым судзе. Да таго часу журналіст будзе заставацца ў пастарунку.

Калегі змаглі даведацца, што на Зьмітра складзены пратакол за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі — сустрэчы з блогерам Сяргеем Ціханоўскім.