Даклад ААН: Беларусы ваююць у складзе расейскай групоўкі Вагнэра ў Лібіі

У складзе прыватнай вайсковай кампаніі Вагнэра, якая дзейнічае ў Лібіі, ёсьць і грамадзяне Беларусі, гаворыцца ў дакладзе ААН.

Большасьць наймітаў у складзе групоўкі складаюць грамадзяне Расеі. Аднак ёсьць таксама ўраджэнцы Беларусі, Малдовы, Сэрбіі, Украіны, паведамляе ВВС са спасылкай на даклад ААН.

Як вынікае з дакладу, у Лібіі на баку сіл прэзыдэнта Башара Асада ваююць да 1000 наймітаў кампаніі, якія знаходзяцца там ад 2018 году. Сярод іх артылерыйскія і авіяанаводчыкі, снайпэры, спыцыялісты ў радыёэлектроніцы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Даклад ААН: «ПВК Вагнэра» ​​разьмясьціла ў Лібіі да 1200 байцоў

Канфлікт у Лібіі цягнецца ад 2011 году, ад зьвяржэньня рэжыму Муамара Кадафі.

На захадзе краіны, у Трыпалі, дзейнічае міжнародна прызнаны ўрад народнай згоды. У Тобруку на ўсходзе краіны дзейнічае парлямэнт Лібіі, які лічыць урад нелегітымным органам. Камандуючы Лібійскай арміяй Халіф Хафтар падтрымлівае парлямэнт і вядзе наступ на Трыпалі, пачынаючы ад красавіка мінулага году.