877 новых выпадкаў за суткі. Міністэрства здароўя апублікавала новыя лічбы эпідэміі ў Беларусі

Мэдыкі ў ахоўных касьцюмах у Менску, 21 красавіка

Міністэрства аховы здароўя Беларусі агучыла зьвесткі пра пашырэньне каранавіруснай інфэкцыі на 3 траўня.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Згодна са статыстыкай ведамства, зарэгістравана 16 705 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, што складае 8,1% ад праведзеных тэстаў. Прырост за дзень склаў 877 выпадкаў.

Колькасьць памерлых дасягнула 99 чалавек, напярэдадні гэтая лічба была 97.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Згарэлі 218, патанулі 89. Лукашэнка параўнаў колькасьць сьмерцяў ад каранавірусу і ў здарэньнях


Паводле міністэрства, з шпіталяў выпісалі 3196 пацыентаў з раней пацьверджаным дыягназам COVID-19.

Агулам праведзена 204 239 тэстаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Лукашэнка назваў цяперашні рост пнэўманій «мізэрам» для Беларусі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Лукашэнка: «Мы ня можам адмяніць парад»

Беларускія лекары ананімна заяўляюць, што ня ўсім хворым ставяць адпаведны дыягназ. У рытуальным агенцтве кажуць, што ў памерлых часьцей пазначаны дыягназ «неўдакладненая пнэўманія». Міністэрства здароўя не залічвае да памерлых ад COVID-19 тых, у каго вірус «элімінавалі», а яны ўсё роўна памерлі.