Як будуць атэстоўваць школьнікаў, якія вучацца дома

Ілюстрацыйнае фота

Першая намесьніца міністра адукацыі Ірына Старавойтава патлумачыла Tut.by, як будуць атэстоўваць дзяцей, якія вучацца дыстанцыйна.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

  • Дзеці могуць прыходзіць у школу ў суботу або пасьля заняткаў, каб настаўнік мог праверыць іх веды.
  • Да тых, хто ня зможа прыйсьці ў суботу або пасьля заняткаў, падыход будзе індывідуальны. Усе дзеці будуць атэставаныя. Такія пытаньні будуць вырашацца на карысьць і ў інтарэсах вучняў.
  • Калі ня будзе магчымасьці выставіць адзнакі за чацьвёртую чвэрць, тады адзнаку за год будуць выстаўляць па выніках сумы балаў за тры чвэрці, падзеленай на тры.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Міністар адукацыі паабяцаў «атэставаць усіх школьнікаў» 

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Прыглядаюся да дзяцей» — Ганна Севярынец пра гібель «старога сьвету паслухмяных чыноўнікаў»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Вельмі шмат пытаньняў з гэтым». Міністэрства адукацыі пра атэстацыю школьнікаў, якія засталіся дома