У Расеі новы сутачны рэкорд зарэгістраваных выпадкаў COVID-19
9623 новыя выпадкі заражэньня каранавірусам выявілі за суткі ў Расеі. Такія зьвесткі падае апэратыўны штаб па барацьбе з COVID-19. Гэта самы высокі сутачны паказьнік новавыяўленых носьбітаў каранавірусу SARS-CoV-2.
Ужо больш за месяц у Расеі дзейнічае так званы рэжым непрацоўных дзён, у многіх рэгіёнах ўвялі карантынныя захады. Прадстаўнікі ўладаў выказвалі меркаваньне, што пік эпідэміі можа прыпасьці на пачатак траўня.