Пачалі прымаць заявы на цэнтральнае тэставаньне. Паводле графіку, але з папраўкай на пандэмію

Архіўнае фота

З 2 траўня пачалі прымаць заявы на цэнтральнае тэставаньне абітурыентаў. Рэгістрацыю перанесьлі ў онлайн, але за пропускам і на здачу тэсту давядзецца прыйсьці самому.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Сёлета рэгістрацыю на цэнтральнае тэставаньне трэба рабіць праз электронную пошту. У адказ абітурыенту дашлюць квіток для аплаты.

За пропускам на ЦТ давядзецца ісьці асабіста. Арганізатары абяцаюць зрабіць электронную чаргу, каб людзі не зьбіраліся ў пунктах рэгістрацыі.

Паводле лютаўскай пастановы, ЦТ правядуць з 13 чэрвеня да 12 ліпеня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Міністар адукацыі паабяцаў «атэставаць усіх школьнікаў» 

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Прыглядаюся да дзяцей» — Ганна Севярынец пра гібель «старога сьвету паслухмяных чыноўнікаў»