Кандыдатка ад найбуйнейшай у Польшчы апазыцыйнай кааліцыі ня будзе ўдзельнічаць у выбарах па пошце

Малгажата Кідава-Блоньска

Малгажата Кідава-Блоньская, віцэ-сьпікер Сэйму Польшчы і кандыдат у прэзыдэнты краіны ад апазыцыйнай «Грамадзянскай кааліцыі», заявіла, што ня будзе ўдзельнічаць у выбарах кіраўніка дзяржавы 10 траўня, калі ўступіць у сілу закон аб галасаваньні праз пошту.

7 траўня Сэйм разгледзіць усьлед за Сэнатам закон аб галасаваньні па пошце на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году. Раней Сэйм ухваліў гэты закон. Але чакаецца, што Сэнат за яго не прагаласуе. Тады закон вернецца ў ніжнюю палату парлямэнту.

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што галасаваньне па пошце — самы бясьпечны спосаб правядзеньня маючых адбыцца прэзыдэнцкіх выбараў. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што праводзіць выбары з дапамогай «Польскай пошты» будзе бясьпечна: «40 мільёнаў пасылак дастаўляе [«Польская пошта»] на працягу тыдня палякам. І ніхто за мінулыя тыдні не казаў, што гэта забойчыя пасылкі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лідэрка апазыцыі ў Польшчы спыніла прэзыдэнцкую кампанію і заклікала да байкоту выбараў

Першы тур прэзыдэнцкіх выбараў прызначаны на 10 траўня.

Калі б выбары прайшлі ў красавіку, то найбольшую падтрымку здабыў бы бы дзейны кіраўнік дзяржавы Анджэй Дуда, за якога прагаласавалі б 59 адсоткаў апытаных дасьледчай групай Kantar. Малгажата Кідава-Блоньская набрала б 4%.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 40 чалавек хочуць стаць прэзыдэнтам Польшчы. Але адзін можа перамагчы ў першым жа туры