Адзіная плятформа дыстанцыйнага навучаньня школьнікаў можа зьявіцца да канца 2020 году, — міністар
Ілюстрацыйнае фота
Распрацоўку адзінай плятформы для дыстанцыйнага навучаньня школьнікаў могуць завершыць да канца 2020 году, заявіў міністар адукацыі Ігар Карпенка дзяржаўнаму тэлеканалу «Беларусь 1».
Карпенка заявіў, што плятформа не заменіць клясычнай адукацыі ў клясах і ствараецца для школьнікаў, якія хварэюць ці знаходзяцца на хатняй адукацыі.
Міністар дадаў, што ня бачыць праблемы ў аднаўленьньні школьных заняткаў 20 красавіка. Паводле яго, у школах выкарыстоўваюцца ўсе неабходныя захады бясьпекі, а бацькам, якія працуюць, ня трэба турбавацца, дзе знаходзяцца дзеці.
Пасьля трох тыдняў вакацыяў заняткі ў школах Беларусі аднавіліся 20 красавіка. Аляксандар Лукашэнка 17 красавіка заявіў, што з 20 красавіка трэба пачынаць вучыцца ў школах.