У Пастаўскім раёне, які знаходзіцца па суседзтве з Докшыцкім, дзе цяпер сур’ёзная ўспышка каранавірусу (72 выпадкі), на 22 красавіка пацьвердзілі 32 выпадкі заражэньня каранавірусам.
Пра гэта паведамляе газэта «Пастаўскі край». Яшчэ 20 красавіка ў Пастаўскім раёне быў 21 выпадак заражэньня, за суткі колькасьць хворых павялічылася ў 1,5 раза — 21 красавіка газэта паведаміла ўжо пра 31 пацыента, пішуць «Народныя навіны Віцебска».
Абнавілася інфармацыя і пра Полацкі раён. На 20 красавіка ў Наваполацкай гарадзкой лякарні знаходзіліся 24 пацыенты з каранавірусам, 17 зь іх — жыхары Наваполацку, паведаміў намеснік старшыні Наваполацкага гарвыканкаму Андрэй Адзіночкін ў эфіры тэлеканалу «Вектар ТВ». Да гэтага, 16 красавіка, паведамлялі пра 14 хворых у Полацкім раёне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
58 памерлі. У Беларусі прызналі 7281 выпадак COVID-19, плюс 558 за дзеньАпошнія зьвесткі пра колькасьць выяўленых выпадкаў COVID-19 у іншых раёнах Віцебскай вобласьці, якія «Народныя навіны Віцебска» сабралі з адкрытых крыніц, наступныя:
- Віцебскі раён — больш за 1200 выпадкаў (на 20 красавіка)
- Докшыцкі раён — 72 выпадкі (на 17 красавіка) Аршанскі раён — 69 выпадкаў (на 20 красавіка)
- Шумілінскі раён — 30 выпадкаў (на 18 красавіка)
- Лёзьненскі раён — 22 выпадкі (на 17 кркасавіка)
- Вушацкі раён — 10 выпадкаў (на 18 красавіка)
- Дубровенскі раён — 6 выпадкаў (на 17 красавіка)
- Гарадоцкі раён — 6 выпадкаў (на 16 красавіка)
- Верхнядзьвінскі і Глыбоцкі раёны — па 4 выпадкі (на 21 красавіка)
- Браслаўскі, Мёрскі раён — па 1 выпадку (на 17 красавіка)
У Расонскага, Шаркаўшчынскага, Талачынскага, Чашніцкага і Лепельскага раёнаў пакуль не было зьвестак пра пацьверджаныя выпадкі каранавірусу.
Такім чынам, ужо ў 8 раёнах Віцебскай вобласьці колькасьць зафіксаваных выпадкаў заражэньня каранавірусам перавышае некалькі дзясяткаў.