Парад Перамогі ў Маскве адкладуць, — Інтэрфакс

Рэпэтыцыя параду ў Маскве ў 2018 годзе

Рашэньне аб пераносе параду Перамогі ў сталіцы Расеі з 9 траўня на пазьнейшую дату прынята і будзе агучана ў найбліжэйшыя дні, паведаміла агенцтва Інтэрфакс са спасылкай на крыніцу ў адміністрацыі расейскага прэзыдэнта.

Суразмоўца агенцтва дапусьціў, што аб пераносе парада могуць абвясьціць ужо заўтра, 16 красавіка.

Раней у сераду кіраўнік камітэту Дзярждумы Расеі па абароне Ўладзімір Шаманаў паведаміў Інтэрфаксу, што расейскія вэтэранскія арганізацыі накіравалі прэзыдэнту Ўладзіміру Пуціну зварот з просьбай перанесьці парад Перамогі ў Маскве з 9 траўня на пазьнейшую дату.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Мінабароны расказалі, колькі тэхнікі і вайскоўцаў будзе на парадзе 9 траўня. Калі не скасуюць