Навіну пра неабходнасьць сабраць па 100 мэдычных масак з установы бацькі, настаўнікі і выхавацелі абмяркоўваюць у чатах і Telegram-каналах.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
9 красавіка такую інфармацыю паведамілі адразу некалькі крыніц.
«Магчыма, гэта некага і ня зьдзівіць, але мяне зьдзівіла — сяджу ўвесь дзень шыю маскі, — расказвае супрацоўніца адной зь менскіх школ у сваім Telegram-канале. — Бо сёньня зь Мінадукацыі прыйшла пастанова, каб усе школы і дзіцячыя садкі здавалі мэдычныя маскі. Па сто штук. І цяпер усе настаўнікі шыюць маскі. Усе ў стане лёгкага шоку. Ня ўсе ўмеюць шыць».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
ByCovid19 перадалі беларускім мэдыкам тысячы халатаў і рэсьпіратараў. Шукаюць грошы на «процічумныя касьцюмы»Пра тое, што менскім школам і дзіцячым садкам неабходна зьбіраць мэдычныя маскі, Свабодзе таксама расказаў жыхар Менску, дзіця якога ходзіць у адзін з садкоў Маскоўскага раёну гораду. Паводле ягоных словаў, выхавацелькі садка просяць бацькоў сабраць па 25 мэдычных масак з групы. Пры гэтым маскі зьбіраюць не на патрэбы самога садка.
У Мінадукацыі Свабодзе паведамілі, што ніякіх загадаў пра «100 масак са школы ці садка» не выдавалі.
«Такога ня можа быць», — сказалі ў прэс-службе ведамства.
У камітэце адукацыі Менгарвыканкаму параілі зьвяртацца ў аддзел выхаваўчай і ідэалягічнай працы. Яго спэцыялісты для камэнтароў на працягу дня 10 красавіка былі недасяжныя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У настаўніцы менскай школы пацьвердзілі каранавірусГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Яшчэ ў адным дзіцячым садку ў Менску пацьвердзілі каранавірус. Правераць усіх дзяцей