Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп даў зразумець, што ён можа пайсьці на «вельмі магутнае прыпыненьне» фінансаваньня Сусьветнай арганізацыі здароўя (WHO), раскрытыкаваў яго і абвінаваціў яго ў «зацыкленасьці на Кітаі» ва ўмовах пандэміі каранавірусу, паведамляе «Голас Амэрыкі».
Паўтарыўшы скаргі, зь якімі ён выступіў днём раней у Twitter, прэзыдэнт ЗША заявіў, што WHO «шмат у чым ня мела рацыі». Трамп асудзіў WHO за тое, што яна выступала супраць абмежаваньняў на паездкі з Кітаю і Эўропы.
«Яны шмат у чым ня мелі рацыі, — сказаў Трамп падчас штодзённага брыфінгу рабочай групы ў праблемах каранавірусу Белага дома. — Падобна на тое, яны моцна зацыкліліся на Кітаі».
«Мы маем намер прыпыніць выплату грошай, якія мы накіроўваем у WHO», — дадаў ён.
Трамп, аднак, асадзіў назад, калі журналісты сталі задаваць удакладняльныя пытаньні з нагоды яго заявы. Ён сказаў, што «мае намер вывучыць пытаньне» аб скарачэньні фінансаваньня WHO, і адкінуў сваю папярэднюю заяву.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Джонсана няма пнэўманіі, ён не падключаны да ШВЛ — прэсавы сакратарЗША зьяўляюцца найбуйнейшым донарам міжнароднай арганізацыі.
Самы апошні рахунак, які выставіў WHO Злучаным Штатам, склаў каля 116 мільёнаў даляраў за год. Акрамя таго, ЗША добраахвотна пералічваюць ад 100 да 400 мільёнаў даляраў штогод на канкрэтныя праекты WHO. У 2017 годзе (гэта апошні год, за які маюцца зьвесткі) такія ўнёскі перавысілі 400 мільёнаў долараў.
Гэта значыць, што ў той год ЗША пералічылі WHO больш за 500 мільёнаў даляраў, што складае крыху менш за чвэрць за штогадовы бюджэт арганізацыі. Агульны бюджэт WHO у 2016–2017 гадах перавысіў 4 мільярды даляраў.
«WHO атрымлівае ад нас велізарныя грошы», — зазначыў Трамп.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Жыхары кітайскага Ўханю ня вераць афіцыйным лічбам пра сьмерці ад каранавірусу: «Лік ідзе на дзясяткі тысяч»WHO высока ацаніла транспарэнтнасьць Кітая ў дачыненьні да віруса, хоць некаторыя крытыкі гавораць, што ёсьць падставы меркаваць, што рэальная колькасьць памерлых ад COVID-19 перавышае афіцыйныя дадзеныя.
Асноўнае раздражненьне Трампа зьвязана з заявай WHO у канцы студзеня аб тым, што «забароны на паездкі ў пацярпелыя рэгіёны або адмова ва ўезьдзе пасажыраў, якія прыбываюць з пацярпелых рэгіёнаў, як правіла, неэфэктыўныя для прадухіленьня завозу» выпадкаў каранавірусу і замест гэтага могуць прывесьці да значных нэгатыўных сацыяльна-эканамічных наступстваў.
Заява была зроблена пасьля таго, як Трамп увёў забарону на ўезд у ЗША падарожнікаў з краін, сур'ёзна пацярпелых ад каранавірусу.