«Дыягностыка надзвычай важная сёньня, таму міністэрства прыняло рашэньне аб паскоранай сэртыфікацыі і выдачы дазволу», — пацьвердзіў Сяргей Іваноў, уласьнік віцебскай кампаніі «Сівітал», якая распрацавала тэсты.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
Тэст-сыстэму для выяўленьня РНК каранавірусу на аснове ПЦР-дасьледаваньня распрацавала група навуковых супрацоўнікаў кампаніі «Сівітал» на чале з доктарам мэдычных навук, прафэсарам Валерыем Сямёнавым. Новая тэст-сыстэма дазваляе атрымаць вынік ня больш як за паўтары гадзіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Чатыры сцэнары разьвіцьця пандэміі каранавірусу ў БеларусіВыпуск тэст-сыстэмаў і пастаўка ў віцебскія лябараторыі пачнецца 7 красавіка.
«Мы пачынаем вытворчасьць з заўтрашняга дня — гэта прыблізна тры тысячы тэстаў у дзень. Далей — з нарошчваньнем да 20 тысяч у дзень, — сказаў Сяргей Іваноў. — У Віцебску будуць вызначаныя лябараторыі, якія будуць праводзіць дасьледаваньні. Для пачатку будзем пастаўляць у Віцебск, Менск, Магілёўскую вобласьць. Далей будзем павялічваць аб’ём вытворчасьці. Ужо ёсьць заяўкі з Украіны, Расеі, Узбэкістану, Казахстану».
Суразмоўца адзначыў, што цяпер у кампаніі закупленыя неабходныя кампанэнты для ста тысяч тэстаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Ужо 13 памерлых. У Беларусі пацьвердзілі 700 выпадкаў каранавірусуYour browser doesn’t support HTML5
5 рэчаў, якія трэба ведаць пра тэсты на каранавірус
Намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка заявіў 5 красавіка, што за суткі ў краіне робіцца 2,5 тысячы тэстаў на каранавірус, на наступным тыдні гэтая колькасьць узрасьце да 3,5 тысячы.
«За дзень мы робім каля 700 тэстаў. Значыць, у нас неабходныя запасы тэстаў ёсьць, і яны актыўна выкарыстоўваюцца для таго, каб своечасова выявіць хворых асобаў», — сказаў Петрышэнка.
Паводле інфармацыі Мінздароўя 6 красавіка, ад пачатку эпідэміі ў Беларусі правялі «звыш 40 тысяч» тэстаў на каранавірусную інфэкцыю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Ці праўда, што Беларусь займае 9-е месца ў сьвеце паводле колькасьці тэстаў на COVID-19?
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Дзе ў сьвеце робяць найбольш тэстаў на каранавірус? Адной карцінкай
Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.