У рэдакцыю Свабоды зьвярнуўся жыхар Менску, бацькі якога не маглі атрымаць належнага абсьледаваньня ва ўчастковай паліклініцы і зьвярнуліся ў прыватны мэдыцынскі цэнтар, дзе ім дыягнаставалі пнэўманію і падазрэньне на каранавірус.
«З 23 сакавіка ў майго бацькі стала падымацца тэмпэратура і зьявілася слабасьць. Вырашылі не паддавацца паніцы, бо сымптомы былі падобныя на вострае рэсьпіраторнае віруснае захворваньне. Праз 5 дзён дадаўся кашаль, але дыханьне было роўным. Бацька з маці пайшлі на самаізаляцыю з 23 сакавіка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Беларусі пацьвердзілі 562 выпадкі каранавірусу і 8 сьмерцяў30 сакавіка выклікалі доктара з паліклінікі. Яна з абыякавым выглядам паслухала бацьку і маці (у яе таксама паднялася тэмпэратура і пачаўся кашаль), і сказала што лёгкія чыстыя і ня трэба непакоіцца. Вось маўляў, АЦЦ [парашок з ацэтылцыcтэінам] папіце, каб кашаль сухім ня быў.
1 красавіка, праз тры дні пасьля візыту ўчастковага лекара, бацька зрабіў па страхоўцы здымак лёгкіх. Вынік — двухбаковая пнэўманія. У тэрміновым парадку яго зьмясьцілі ў супрацьтубэркулёзны дыспансэр. Маці зьвярнулася ў паліклініку і настаяла на флюараграфіі. Ёй паведамілі што лёгкія ў норме.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Бацька памёр, мы з маці пагадзіліся на экспэрымэнтальнае лячэньне». Чарговая ахвяра каранавірусу ў МенскуМаці працягнула самаізаляцыю дома, пастаянна зьбівала тэмпэратуру парацэтамолам.
4 красавіка маме трэба было працягнуць бальнічны ў паліклініцы. Прыйшоўшы на прыём, папрасіла зрабіць рэнтген. Ёй у грубай форме адмовілі і паведамілі што лёгкія ў парадку, маўляў, гэта чуваць і без рэнтгену.
Сёння, 5 красавіка, яна зьвярнулася ў прыватны мэдычны цэнтар ЛОДЭ, дзе ёй зрабілі рэнтген і КТ. Вынік — двухбаковая пнэўманія. У заключэньні таксама напісана, што ёсьць падазрэньне на каранавірус. Маці адвезьлі ў пульманалёгію 3-й бальніцы, там ужо ўзялі мазкі на каранавірус».
Малады чалавек удакладніў, што ягоная маці 1968 году нараджэньня, а бацька — 1969. Раней ніякіх праблем з органамі дыханьня яны ня мелі.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>