Як паведамілі Свабодзе мясцовыя жыхары, у жанчыны, якая працуе ў менскай лякарні хуткай дапамогі, станоўчы аналіз на каранавірус.
Яе муж расказаў карэспандэнту Свабоды, што жонка цяпер знаходзіцца ў лякарні ў Салігорску. Яго зь дзецьмі і ўнукамі паклалі ў Узьдзенскую бальніцу.
«У жонкі на вірус станоўчы аналіз. Яна працуе на „хуткай“, а там захварэў доктар. А нас ізалявалі, узялі тэсты, але вынік пакуль невядомы. Дачка, сын, унукі, усе ў адной палаце. У доме правялі дэзынфэкцыю».
У Узьдзенскім райвыканкаме сытуацыю не пракамэнтавалі, накіравалі ў Міністэрства аховы здароўя.