Як паведаміў Свабодзе прэс-сакратар Беларускага экзархату Сяргей Лепін, 2 красавіка з 9 да 12 гадзін адбудзецца аблёт дзяржаўных межаў Беларусі з галоўнымі сьвятынямі — шанаванымі копіямі іконы Божай Маці Жыровіцкай і Крыжа Эўфрасіньні Полацкай, а таксама крыжам-машчавіком, з малітвай аб спыненьні распаўсюду каранавіруснай інфэкцыі.
Мітрапаліт Павел напярэдадні разаслаў ліст усім начальнікам эпархій, каб яны паведамілі сьвятарам і прыхаджанам і далучыліся да дзеі ва ўсіх храмах сваімі ўзмоцненымі малітвамі аб спыненьні сьмяротнай пошасьці.
«Палёт адбудзецца, калі з надвор'ем ці іншымі абставінамі ўсё добра будзе», — паведаміў Сяргей Лепін.