Наступны тыдзень у Расеі таксама будзе непрацоўным

Наступны тыдзень — з 6 па 12 красавіка — зноў аб’явяць у Расеі непрацоўным. Пра гэта паведаміў спэцыяльны карэспандэнт «Коммерсанта» Андрэй Калесьнікаў у рэпартажы па выніках дыстанцыйнай нарады прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна з чальцамі ўраду.

З прапановай падоўжыць нерабочы пэрыяд у Расеі выступілі кіраўнік Расспажыўнагляду і галоўны санітарны ўрач Ганна Папова, а таксама віцэ-прэмʼер Тацьцяна Голікава.

Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі

Папова нагадала, што інкубацыйны пэрыяд каранавірусу складае 14 дзён, таму і час разрыву сувязяў, пры якіх перадаецца вірус, павінен быць роўны 14 дням. Пры гэтым, па яе словах, нават гэтых двух тыдняў недастаткова, іх «павінна было б быць больш».

Уладзімір Пуцін абвясьціў тыдзень з 30 сакавіка па 5 красавіка непрацоўным у сувязі з пандэміяй каранавірусу. Пасьля гэтага Масква і Маскоўская вобласьць, дзе выявілі найбольшую колькасьць выпадкаў COVID-19, увялі ўсеагульны рэжым самаізаляцыі. Гэтаксама зрабіла большасьць расейскіх рэгіёнаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 7 пытаньняў, якія САЗ мусіць задаць беларускім уладам

У Расеі зафіксавана 2777 выпадкаў заражэньня каранавірусам.