Памерла настаўніца з Доктаравічаў, дзе выявілі каранавірус

Дактаравіцкая сярэдняя школа, архіўнае фота

Жыхары вёскі Новыя Доктаравічы расказваюць, што памерла настаўніца Натальля А., якую шпіталізавалі з пнэўманіяй каля двух тыдняў таму.

УЖЫВУЮ. Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі

Пра сьмерць Натальлі А. Свабодзе расказаў яе сусед Мікалай, былы настаўнік Доктаравіцкай школы.

«Памерла Натальля, памерла сёньня ўначы, — паведаміў у размове са Свабодай Мікалай. — Я быў раніцай у краме, там людзі расказалі пра гэта. У Доктаравічах ужо ведаюць».

Па словах Мікалая, апошнія пяць дзён Натальля была ў рэанімацыі, лекары змагаліся за яе здароўе. Мэдыкі казалі аднавяскоўцам, што ў яе нібыта быў каранавірус.

У Капыльскай лякарні не адказваюць на тэлефанаваньні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Дзяцей і трактарыстаў адправілі на карантын. У некаторых — каранавірус». Як пандэмія дабралася да беларускай вёскі

У Новыя Доктаравічы Натальля А. пераехала разам з мужам зь Менску каля 4 гадоў таму. У мясцовай школе яна выкладала ангельскую мову. Муж доўгі час быў вайскоўцам, цяпер на пэнсіі. Яго разам з дачкой шпіталізавалі 30 сакавіка.

У той жа дзень каля мэдыкі забралі зь вёскі каля 20 дарослых і столькі ж дзяцей. Паводле інфармацыі Свабоды, атрыманай ад бацькоў вучняў доктаравіцкай школы, у некаторых зь дзяцей аналіз на каранавірус даў станоўчы вынік.

1 красавіка Мініздароўя Беларусі заявіла пра 2 сьмерці пацыентаў з COVID-19.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Куды і навошта вязуць нашых дзяцей?!» У Капыльскім раёне школьнікаў масава правяраюць на каранавірус. ФОТА

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Гэта баль падчас халеры». Як выглядае Віцебск падчас эпідэміі каранавірусу. ФОТА, ВІДЭА