Lamborghini запускае вытворчасьць мэдыцынскіх масак
Ілюстрацыйнае фота
Італьянская аўтамабільная кампанія Automobili Lamborghini пераабсталюе некалькі цэхаў, каб вырабляць хірургічныя маскі і мэдыцынскія шчыткі для шпіталяў Балёньні. Заява апублікаваная на сайце кампаніі.
Кампанія плянуе выпускаць па адной тысячы масак і па 200 мэдыцынскіх шчыткоў за дзень.
Раней модны дом Armani заявіў, што пераабсталюе свае заводы ў Італіі і пачне шыць аднаразовыя халаты для лекараў, якія працуюць з пацыентамі з COVID-19.