САЗ патлумачыла, у якіх выпадках належыць насіць маску і як ёю карыстацца

Здаровы чалавек павінен насіць маску толькі ў тых выпадках, калі ажыцьцяўляе дагляд за чалавекам, які можа быць хворы на COVID-19, або калі сам кашляе або чхае.

Гэтыя дзьве рэкамэндацыі знаходзяцца на сайце Сусьветнай арганізацыі здароўя (САЗ).

Адначасова САЗ адзначае, што маскі зьяўляюцца эфэктыўным сродкам засьцярогі толькі ў камбінацыі з рэгулярнай апрацоўкай рук сьпіртазьмяшчальным антысэптыкам або вадой з мылам.

Сайт САЗ таксама падае правілы выкарыстаньня і ўтылізацыі аднаразовых мэдычных масак:

  • перад тым як надзець маску, апрацуйце рукі сьпіртазьмяшчальным сродкам або вымыйце іх з мылам;
  • надзеньце маску так, каб яна закрывала нос і рот без шчылінаў паміж целам і маскай;
  • не дакранайцеся да маскі падчас выкарыстаньня; у выпадку дакрананьня апрацуйце рукі сьпіртазьмяшчальным сродкам або вымыйце іх з мылам;
  • як толькі маска становіцца сырой, замяніце яе новай, і не выкарыстоўвайце аднаразовыя маскі паўторна;
  • зьнімаючы маску, трымайце яе за гумкі ззаду і не кранайце пярэдняй часткі маскі; адразу выкіньце яе ў кантэйнэр для сьмецьця, які прыкрываецца; апрацуйце рукі сьпіртазьмяшчальным сродкам або вымыйце іх з мылам.

​
XS
SM
MD
LG