З галяндзкага музэя, закрытага праз пандэмію, скралі карціну Ван Гога

Фрагмэнт карціны Вінцэнта ван Гога «Вясновы сад»

Злодзеі скралі карціну Вінцэнта ван Гога «Вясновы сад» уначы з музэя Singer Laren у Нідэрляндах, паведамляе Reuters.

Галерэя цяпер закрытая для наведваньня з прычыны пандэміі каранавірусу.

Карціна «Lentetuin» альбо «Вясновы сад», якая датуецца 1884 годам, была пазычаная ў музэі Гронінгера ў Нідэрландах.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Злодзей, які выкраў карціну з Трацьцякоўскай галерэі, хацеў «хайпу»

Як растлумачыў дырэктар Эвэрт Ван Ос, прадстаўнікі музэю раззлаваныя, шакаваныя і засмучаныя з прычыны крадзяжу

«Гэты цудоўны і кранальны твор аднаго з нашых выдатных мастакоў быў выкрадзены ў грамадзтва», — сказаў ён.