Вядучыя расейскія эканамісты запатрабавалі ўвесьці жорсткі карантын у Расеі, каб спыніць распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі.
Заява апублікаваная ў фэйсбуку прафэсара Чыкаскага ўнівэрсытэту Канстанціна Соніна, яго падпісалі расейскія выкладчыкі Парыскай школы эканомікі, Бостанскага каледжа, Sciences Po, Прынстану і Стэнфарду.
Аўтары звароту лічаць, што расейцы ўспрымуць абвешчаны Ўладзімірам Пуціным непрацоўным тыдзень як вакацыі, што прывядзе да далейшага распаўсюджваньня COVID-19. «Гэтая памылка ўжо была дапушчана месяц таму ў Італіі», — гаворыцца ў заяве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каранавірус. ЗША абагналі Кітай у колькасьці выпадкаў інфэкцыі. Італія вось-вось абгоніцьЭканамісты заклікаюць улады Расеі маштабна падтрымаць эканоміку, банкі і грамадзян на агульную суму ў 5-10 трыльёнаў рублёў, а таксама правесьці масавае тэставаньне на каранавірус, забясьпечыць даступнасьць прадуктаў харчаваньня і лекаў і адмяніць прадуктовыя контрасанкцыі.
Сярод тых, хто падпісаў — адзін з найбольш цытаваных расейскіх эканамістаў Кацярына Жураўская, былы галоўны эканаміст Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця Сяргей Гурыеў, рэктар Расейскай эканамічнай школы Рубен Энікалопаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Саміт G-20 прайшоў празь відэасувязь. Пуцін прасіў замарозіць санкцыі