Пераможны футбольны матч італьянскай каманды ў Лізе чэмпіёнаў, які выклікаў эўфарыю мясцовых заўзятараў, зь цягам часу стаў адным са знакаў каранавіруснай бяды, якая напаткала паўночную Італію, а потым і ўсю краіну.
19 лютага футбольная каманда «Аталянта Бэргама» (Atalanta Bergamo) выйграла ў гішпанскай «Валенсіі» (Valencia CF) зь лікам 4:1. Матч адбыўся не ў 120-тысячным родным горадзе італьянскай каманды, а на стадыёне Сан Сіра ў Міляне, дзе яго паглядзелі 40 тысяч жыхароў Бэргама. У той час у Італіі мала хто быў занепакоены захворваньнем COVID-19.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Беларускі чэмпіянат чакае Мэсі, а брытанскія букмэкеры прымаюць стаўкі на «Іслач»Некалькі тыдняў пазьней аказалася, што правінцыя і горад Бэргама сталі найбольш пацярпелым ад інфэкцыі каранавірусу рэгіёнам у Італіі. The Washington Post паведамляе, што нэкралёгі ў штодзённай газэце ў Бэргама займаюць 10–11 старонак.
Кіраўнік аддзяленьня пульманалёгіі ў шпіталі Бэргама, якога цытуе The Washington Post, назваў матч Лігі чэмпіёнаў 19 лютага ў Міляне «біялягічнай бомбай». Мэр Бэргама таксама лічыць, што гэты матч стаў небясьпечным агмянём інфэкцыі каранавірусам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Людзі ў прэзыдэнцкай адміністрацыі лічаць, што ўсё ня так экстрэмальна». Глеб пра футбол падчас каранавірусу10 сакавіка адбыўся матч у адказ, на стадыёне «Валенсіі» без заўзятараў. «Аталянта» зноў выйграла, гэтым разам зь лікам 4–3, і ўпершыню выйшла ў чвэрцьфінал Лігі чэмпіёнаў.
Але праз шэсьць дзён пасьля матчу на стадыёне «Валенсіі» гэты клюб абвясьціў, што «нягледзячы на жорсткія захады», якія ён прыняў пасьля паездкі ў зону «высокага рызыкі» ў Міляне, 35 адсоткаў гульцоў і супрацоўнікаў далі станоўчыя вынікі тэстаў на каранавірус. «Аталянта» ў сваю чаргу заявіла на гэтым тыдні, што яе брамнік стаў першым гульцом у сваім клюбе і 15-м у італьянскай Serie A, які захварэў на COVID-19.