Двое вайскоўцаў трапілі ў шпіталь з апёкамі з палігону пад Асіповічамі

Ілюстрацыйнае фота

25 сакавіка на палігоне пад Асіповічамі загарэлася транспартна-зараджальная машына.

Як паведамляе на сваім сайце Міністэрства абароны, двое вайскоўцаў атрымалі апёкі «рознай ступені цяжкасці». Вайскоўцаў шпіталізавалі. Камісія Міністэрства абароны высьвятляе прычыны ўзгарання.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Магілёўшчыне 53-гадовы мужчына памёр ад пнэўманіі. Упраўленьне здароўя: каранавірус ні пры чым