Алімпіяду ў Токіё перанясуць на наступны год

Гадзіньнік для адлічваньня часу да пачатку Алімпіяды, Токіё, 23 сакавіка 2020

Прэм'ер-міністар Японіі Сіндзо Абэ абвясьціў, што зробіць такую прапанову ў размове з прэзыдэнтам Міжнароднага алімпійскага камітэту Томасам Бахам, паведамляе The Guardian.

Паводле японскага прэм'ера, перанос Алмпіяды непазьбежны, бо яе немагчыма паўнавартасна правесьці ў часе пандэмі каранавірусу.

Пазьней стала вядома, што кіраўнік МАК Томас Бах пагадзіўся з гэтымі аргумэнтамі, і Алімпіяда будзе перанесеная. Яна мелася прайсьці сёлета з 24 ліпеня па 9 жніўня.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Беларускі чэмпіянат чакае Мэсі, а брытанскія букмэкеры прымаюць стаўкі на «Іслач»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Хакейны чэмпіянат сьвету 2020 году скасавалі ў сувязі з эпідэміяй