Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан абвясьціў пра сур’ёзныя абмежаваньні, якія ўводзяцца ў сувязі з эпідэміяй каранавірусу, паведамляе ВВС.
Жыхары краіны абавязаны знаходзіцца дома, выходзіць на вуліцу дазваляецца толькі ў крытычных выпадках.
За апошнія суткі ў Англіі памерлі блізу паўсотні чалавек ва ўзросьце ад 47 да 100 гадоў, ва ўсіх былі дадатковыя праблемы са здароўем. Па чатыры чалавекі памерлі ў Шатляндыі і Ўэльсе. Агулам зроблена 83 945 аналізаў на каранавірус і пацьверджаны 6 724 выпадкі заражэньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Каранавірус: у ЗША 10 тысяч новых выпадкаў за дзень, у сьвеце агулам звыш 380 тысяч выпадкаўПачынаючы ад вечара панядзелка, выходзіць з дому дазволена толькі па харчы і тавары першай неабходнасьці, для фізычных практыкаваньняў (не часьцей чым раз на дзень паасобку або з чальцамі сям’і), па мэдыцынскай неабходнасьці або для паездак на працу, прызнаную жыцьцёва важнай.
Крамы, за выключэннем тых, дзе прадаюцца прадукты і тавары першай неабходнасьці, закрыюць. Забараняюцца таксама любыя сходы больш чым двух чалавек, калі гэта не чальцы адной сям’і.
Паліцыі далі ўказаньні штрафаваць тых, хто ня будзе выконваць патрабаваньняў, а таксама патрабаваць ад людзей разысьціся.