З 11 тысяч беларусаў, якія выехалі за мяжу за апошнія тры дні, каля 90% — кіроўцы грузавікоў, «на гэтую катэгорыю грамадзян не распаўсюджваецца забарона ўезду ў сумежныя зь Беларусьсю краіны», — паведаміў 20 сакавіка Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.
Такім чынам у памежным камітэце ўдакладнілі інфармацыю, якую агучыла 19 сакавіка Міністэрства замежных справаў Беларусі: «11 тысяч беларусаў выехалі з краіны за 3 апошнія дні», нягледзячы на перасьцярогі МЗС.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
МЗС: 11 тысяч беларусаў выехалі з краіны за 3 апошнія дніТады ў міністэрстве падкрэсьлілі, што «грамадзяне, якія зьдзяйсьняюць падобныя крокі, мусяць усьведамляць, што робяць гэта на свой страх і рызыку», і яшчэ раз заклікалі ўстрымлівацца ад замежных паездак, у тым ліку «ў сувязі зь відавочнымі цяжкасьцямі вяртаньня на радзіму».
20 сакавіка Міністэрства спорту і турызму Беларусі назвала «вар’яцкімі і безадказнымі» паводзіны беларусаў, якія едуць за мяжу падчас пандэміі каранавірусу COVID-19, і таксама «настойліва рэкамэндавала» ўстрымацца ад замежных паездак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Вар’яцкія і безадказныя паводзіны», — Мінспорту пра беларусаў, якія едуць за мяжу падчас пандэмііАляксандар Лукашэнка 20 сакавіка, наведваючы сталічнае навукова-вытворчае прыватнае прадпрыемства «Адані», таксама раскрытыкаваў тых, хто зьехаў адпачываць за мяжу, нягледзячы на небясьпеку:
«А цяпер яны ломяцца ў дзьверы амбасадаў нашых, тэлефануюць у МЗС: забярыце нас. Але мы ня можам 10 тысяч у адзін дзень забраць», — сказаў Лукашэнка.
На 20 сакавіка МЗС і беларускія замежныя ўстановы дапамаглі вярнуцца дадому з-за мяжы больш чым 2.500 беларусам.