Рэспубліканская канфэдэрацыя прадпрымальніцтва зьвярнулася да прэм’ер-міністра Сяргея Румаса і кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Ігара Сергеенкі з прапановамі адносна захадаў у супрацьдзеяньні небясьпечнага вірусу COVID-19.
Прадпрымальніцкае аб’яднаньне падтрымлівае захады ўраду, у першую чаргу Міністэрства аховы здароўя, накіраваныя на недапушчэньне распаўсюду каранавірусу. Аднак пры гэтым адзначае, што шэраг сэктараў эканомікі, у прыватнасьці, турызм, грузаперавозкі, сфэра паслугаў, сутыкаюцца з нэгатыўнымі наступствамі пандэміі гэтага захворваньня ў сьвеце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Хачу працаваць дыстанцыйна». Што будзе з працоўным графікам, заробкам і выходнымі, калі ад каранавірусу схавацца домаЗ улікам аб’ектыўнай немагчымасьці цалкам заблякаваць вірус у кароткатэрміновай пэрспэктыве, канфэдэрацыя заклікае скарыстацца адносна спрыяльнай сытуацыяй у Беларусі дзеля выпрацоўкі комплексу захадаў падтрымкі прадпрымальніцтва і кампэнсацыі панесеных стратаў.
- Разгледзець магчымасьць пераводу работнікаў на дыстанцыйную працу
- Забясьпечыць адтэрміноўку арэнднай платы, камунальных паслугаў і доступу ў інтэрнэт у выпадку часовага невыкарыстаньня аб’екту нерухомасці
- Спрасьціць парадак аказаньня спонсарскай дапамогі мэдычным установам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Прадстаўнік WHO патлумачыў, чаму Мінздароўя Беларусі ня ўводзіць карантыну«У глябальным сьвеце ідзе прасяданьне эканомікі, адбыўся абвал на фондавых біржах, — адзначае старшыня каардынацыйнай рады Канфэдэрацыі прадпрымальніцтва Ўладзімер Карагін. — Гэта адбіваецца і на Беларусі. Праблемы з пастаўкамі нафты выклікалі падзеньне рубля. У прадпрыемстваў недахоп фінансаў, у краіне дэпрэсіўныя цэлыя галіны. За апошнія тыдні бізнэс у краіне абясцэніўся на 10-12%. Гэта прымусіла нас зьвярнуцца да ўраду з прапановай аб аб’яўленьні надзвычайнага становішча. Яно ёсьць ва ўсіх краінах Эўропы, няма толькі ў нас».
Канфэдэрацыя просіць у самыя кароткія тэрміны стварыць пры Савеце міністраў працоўную групу дзеля выпрацоўкі комплексу першачарговых захадаў. Прадстаўнікі галіновых і рэгіянальных асацыяцый гатовыя ўзяць актыўны ўдзел у сумеснай працы і выступіць у ролі каардынатара па зборы інфармацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Крамам рэкамэндавалі не дапусьціць ажыятажу на макарону, крупы, мыла і туалетную паперу