Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла шэраг шэраг захадаў для змаганьня з каранавірусам COVID-19. У прыватнасьці, дэпутаты ўсталявалі адміністрацыйную і крымінальную адказнасьць за парушэньне карантыннага рэжыму.
Як распавёў намесьнік міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка, самавольны выхад з карантыну можа карацца штрафам ад 17 да 32 тысяч грыўняў (прыблізна $640-1200) ці абмежаваньнем волі на тэрмін ад паўгоду да трох гадоў. «Тыя ж дзеяньні, калі яны пацягнулі за сабой гібель людзей або іншыя цяжкія наступствы, караюцца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад пяці да васьмі гадоў», — падкрэсьліў міністар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Украіна скасоўвае цягнікі ў Беларусь. Чакаюць надзвычайнае становішчаТаксама дэпутаты Рады даручылі ўраду ўсталяваць даплаты ў памеры да 200% да заробкаў мэдыкам, занятым у ліквідацыі распаўсюджваньня COVID-19.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі