Па выніках таргоў на беларускай валютна-фондавай біржы 16 сакавіка беларускі рубель стаў слабейшым да даляра і эўра, але ўзмацніўся да расейскага рубля.
У выніку таргоў 16 сакавіка курс такі:
- даляр — 2,3636 рубля, +1% або плюс 2,34 капейкі;
- эўра — 2,6391 рубля, +0,93% або плюс 2,43 капейкі;
- 100 расейскіх рублёў — 3,1694 беларускага, –0,83% або мінус 2,64 капейкі.
Такім чынам, зноў будзе пабіты антырэкорд курсу беларускага рубля да даляра і эўра.З канца пазамінулага тыдня даляр падаражаў на 5%, эўра — на 4%.
Расейскі рубель таньнее ня толькі да беларускага. Паводле таргоў Маскоўскай біржы, даляр там стаў даражэйшы на 2,30 расейскага рубля, эўра — даражэйшы на 3,14 расейскага рубля.
Цяпер у банках найлепшы курс даляра — у раёне 2,37 рубля, эўра — каля 2,65 рубля.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Brent 30,39 даляра за барэль. Сусьветныя цэны на нафту ўпалі яшчэ на 4–5,5%